Брод
плыткае месца, па якім можна перасекчы раку
Брод — плыткае месца рэчышча, якое можна пераадолець пешшу, вершкі ці транспартным сродкам, без выкарыстаньня масту ці чоўна.
У тапаніміцы
рэдагавацьДаўней ля брадоў паўставалі паселішчы і атрымлівалі ад іх назвы. Так, ад балцкага слова „brasls“ пайшлі назвы ракі Браслы, Браслаўскай воласьці, а таксама, паводле некаторых дасьледнікаў, назва беларускага места Браслава.
Ад ангельскага „ford“: Оксфард (літаральна „валовы брод“), Стрэтфард (літаральна „брод на вуліцы“).
Ад нямецкага „furt“: Франкфурт („франскі брод“), Клягенфурт, Швайнфурт, Эрфурт.
Ад украінскага „брод“: Броды.
Ад чэскага „brod“: Гаўлічкаў Брод, Угерскі Брод, Чэскі Брод.
Гістарычныя пераправы
рэдагавацьСярод найвядомейшых у гісторыі пераправаў праз брод:
- Бітва на Бойне 1 ліпеня 1690 року як вырашальная перамога пратэстантаў над каталікамі ў Ірляндыі.
- Бітва пад Асаі 23 верасьня 1803 року, дзе дзякуючы знойдзенаму броду перамога брытанцаў стала пераломнай падзеяй Другой ангельска-маратгаўскай вайне.
- Бітва пад Роркс-Дрыфтам 22 студзеня 1879 року, калі брытанцы перамаглі зулусаў ля істотнага броду на памежнай рацэ Бафала.