Борнмут
Борнмут (па-ангельску: Bournemouth) — прыбярэжны курортны горад на паўднёвым узьбярэжжы Ангельшчыны. Паводле перапісу 2011 году ў горадзе пражывала больш за 183 тысячы чалавек, што робіць яго самым буйным у адміністрацыйнай акрузе Дорсэт. Разам з Пулам на захадзе і Крайстчэрчам на ўсходзе, Борнмут зьяўляецца часткай паўднёва-ўсходняй аглямэрацыі Дорсэта, у якой пражываюць 465 тысяч чалавек.
Борнмут | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1810 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 01202 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′12″ пн. ш. 1°52′48″ з. д. / 50.72° пн. ш. 1.88° з. д.Каардынаты: 50°43′12″ пн. ш. 1°52′48″ з. д. / 50.72° пн. ш. 1.88° з. д. | ||||
Борнмут | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bournemouth.gov.uk |
Гісторыя
рэдагавацьДа таго, як у 1810 годзе горад быў заснавы Льюісам Трэганўэлам, гэты раён быў пустэчай, якую часам наведвалі рыбакі і кантрабандысты. Першапачаткова ўзьведзены як здраўніца, горад атрымаў штуршок, калі зьявіўся ў кнізе Аўгуста Гранўіла 1841 году «Ангельскія курорты»[3]. Рост Борнмута паскорыўся з пабудовай чыгункі, і ён стаў горадам у 1870 годзе. Частка гістарычнага графства Гэмпшыр, Борнмут далучыўся да Дорсэта ў адміністрацыйных мэтах пасьля рэарганізацыі мясцовага самакіраваньня ў 1974 годзе. Празь зьмены мясцовага самакіраваньня ў 1997 годзе горад пачаў кіравацца ўнітарнай уладай, незалежнай ад Рады графства Дорсэт, аднак ён пакуль і застаецца часткай гэтага цырыманіяльнага графства. З красавіка 2019 году ўнітарная ўлада была аб’яднаная з уладай суседніх местаў Пул і Крайстчэрч, каб утварыць унітарную раду аб’яднаных местаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт мескай рады.
- Борнмут на Curlie.