Бордж ін-Надур, (па-мальтыйску: Borġ in-Nadur, «Крэпасьць на пагорку») — археалягічны помнік на Мальце, дзе выяўленыя руіны аднаго з мэгалітычных храмаў Мальты і парэшткі ўмацаванага паселішча эпохі бронзавага веку. Знаходзіцца на скалістым адгор’і паміж рэкамі Зэмбаг (Zembaq) каля гораду Бірзэбуджа (дзе ёсьць і іншая славутасьць, пячора Гхар-Далам) на паўднёвым усходзе выспы Мальта.

Бордж ін-Надур

Мэгалітычны храм адносіцца да пэрыяду каля 2000-1600 гг. да н. э. Ён моцна разбураны, што робіць вызначэньня даты пабудовы даволі ненадзейнай, паколькі месца храма было расчышчана напрыканцы XIX стагодзьдзя дзеля таго, каб ператварыць гэтую зямлю пад земляробчыя палі. У цяперашні час добра бачны падмурак храму ў выглядзе канюшыны (28 x 16 м), характэрны для мэгалітычных храмаў, нягледзячы на ​​наносныя камяні больш позьняга паходжаньня[1].

Прыкладна ў сотні мэтраў ад руін храму знаходзілася вёска. У цяперашні час ад яе захаваўся толькі каменны мур. Раскопкі паказалі, што яна атачала некалькі хат. Вышыня сьценаў — 4 мэтры, а таўшчыня — 1,50 мэтры. Яна складзеная з каменных блёкаў мэтадам сухога муру, аднак камяні выкладзеныя старчма і змацаваны каменнымі калкамі, дзякуючы чаму шчыльна змацаваныя паміж сабой. Таксама захаваліся два паўкруглых рэдуты, 60 і 18 мэтраў у пэрымэтры[1].

  1. ^ а б A. Blondy (1991) p.121

Литература

рэдагаваць
  • Alain Blondy (1991) Malte, Arthaud, Paris, Réed. 2007