Бода Элеазар

каталіцкі дыякан

Бода Элеазар (лац. Bodo; каля 814[1] — 876) — дыякан пры двары караля франкаў і імпэратара Захаду Людовіка Пабожнага.

Біяграфія

рэдагаваць

У пачатку 838 году заявіў, што зьбіраецца зьдзейсьніць пілігрымку ў Рым, але замест гэтага адправіўся ў мусульманскую Гішпанію, дзе прыняў юдаізм. Яго навяртаньне расцанілі як адмову ад каралінскай культуры, а таксама ад хрысьціянскай веры. Узяў юдэйскае імя Элеазар, зрабіў сабе абразаньне і ажаніўся зь юдэйкай.

У 839 годзе пераехаў у Сарагосу, дзе падбухторваў урад Кардоўскага халіфату і народ да перасьледу гішпанскіх хрысьціянаў[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Cabaniss A. Bodo-Elezazar: A Famous Jewish Convert // The Jewish Quarterly Review. Institute for Advanced Study. Vol. 43 (4). P. 313—328.
  2. ^ Golb N. Jewish Proselytism — A Phenomenon in the Religious History of Early Medieval Europe. — University of Cincinnati, 1987. P. 3.