Распуста
Распуста[1], распусныя паводзіны, разм. блуд[2] — гэта сэксуальныя паводзіны альбо паводзіны, якія лічацца грубіянскімі й абразьлівымі альбо тымі, якія супярэчаць мясцовым маральным ці іншым нормам належных паводзінаў; свавольства, раздуранасьць, адсутнасьць дысцыпліны[3].
У заканадаўстве
рэдагавацьБеларусь
рэдагавацьАртыкул № 169 «Распусныя дзеяньні» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь вызначае распусныя дзеяньні, учыненыя асобай, якая дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту, у дачыненьні да асобы, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, пры адсутнасьці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166, 167 і 168 кодэксу злачынствам[4].
У рэлігіі
рэдагавацьХрысьціянства
рэдагавацьУ хрысьціянстве распуста залічаецца да галоўных грахоў[5] (грахоўных страсьцей). Тлумачыцца ўхіленьнем ад Божага провіду праз ідалапаклонства і нявер’е.
У хрысьціянстве прызнаюцца два спосабы ладу жыцьця чалавека ў любадзействе: шлюб і манаства. Распуста як скажэньне адносін паміж мужчынам і жанчынай і закладзенай у іх Боскай мэце ёсьць грэх, бо прадугледжвае толькі дасягненьне пачуцьцёвай раскошы для сябе або для абодвух. Пры ўвасабленьні ў выглядзе намеру і жарсьці блуд замахваецца на чысьціню і цнатлівасьць чалавека. Да распусіы прылічаюцца таксама прастытуцыя, гомасэксуальныя адносіны і крывезьмяшэньне.
У Старым Запавеце
рэдагавацьУ Старым Запавеце 7-я запаведзь Майсеева — «не распусьнічай» (гл. Вых.20: 14; Паўт.5: 18) — не праводзіць выразнай мяжы паміж паняцьцямі пералюбы і распусты, таму гэтая запаведзь ставіцца да ўсіх выпадкаў парушэньня палавой маралі.
Блуд у Новым Запавеце
рэдагавацьУ Новым Запавеце прысутнічаюць значна больш строгія паняцьці пра цнатлівасьць, пра стаўленьне да цела, адпаведныя высокаму прызначэньню чалавека — яднаньню з Богам: цела не для распусты, а для Бога, і Бог для цела (1Кар.6: 13). Апостал Павал называе цела храмам які жыве ў хрысьціянах Сьвятога Духа (гл. 1Кар.6: 19) і супрацьпастаўляе лад жыцьця грэшніка (які робіцца адным целам з блудніцай), злучэньню верніка зь Целам Хрыста — Яго Царквой (гл. 1Кар.6: 15-17). Хрыстос зьвяртае ўвагу на тое, што пералюб (як і блуд) зьдзяйсьняецца перш за ўсё ў сэрцы чалавека, г.зн. у думках і пачуцьцях: Хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыніў пералюб зь ёю ў сэрцы сваім (Мф.5: 28). Распуста паказваецца Хрыстом у ліку злых намераў, якія выходзяць з сэрца і апаганьваюць чалавека (гл. Мф.15: 19; Мк.7: 21), цнатлівасьць жа апостал Павал называе Божым асьвячэньнем хрысьціян (гл. 1Сал.4: 3-5). Таму распуста і ўсялякая нечысьць не павінныя нават называцца ў хрысьціян, як прыстойна сьвятым (Еф.5: 3). У сувязі з гэтым вызначаецца лёс блудадзеяў і пералюбцаў, якія Царства Божага не спадкуюць (1Кар.6: 9-10; пар .: Адкр.22: 15), бо блуд разбэшчвае душу і цела, астуджае чалавека ў яго імкненьні да Бога, разлучае з Богам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Распуста». Verbum. Праверана 14 верасьня 2024 г.
- ^ М. Клышка. «Распуста» // Слоўнік сынонімаў і блізказначных словаў. — 2-е выданне. — 2008.
- ^ Тлумачэньне слова «Распуста». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
- ^ Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь (11 кастрычніка 2021) Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. № 275-З (PDF). Нацыянальны прававы партал Беларусі. Праверана 14 верасьня 2024 г.
- ^ Агульны катэхізіс (Сем галоўных грахоў) // Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі, 2003 г. Праверана 3 кастрычніка 2017 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |