Берасьцейская абласная філярмонія
Берасьцейская абласная філярмонія — філярмонія, створаная ў 1986 годзе ў горадзе Берасьце на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларускае дзяржаўнае філярмоніі.
ДУК Берасьцейская абласная філярмонія | |
Скарот | БАФ |
---|---|
Папярэднік | Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі |
Дата ўтварэньня | 1986 |
Від | расходнае прадпрыемства |
Праўны стан | установа культуры |
Задача | стварэньне і правядзеньня музычных забаваў |
Месцазнаходжаньне | Берасьце |
Дзейнічае ў месцах | Берасьцейская вобласьць |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Дырэктар | Андрэй Сяргеевіч Гарбацэвіч |
Управа | Мастацкая рада |
Галоўная ўправа | Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя службы | Міністэрства культуры Беларусі |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі |
У складзе філярмоніі існуе:
- камэрны аркестар, які створаны ў 1991 г. (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Аляксандар Мартыненка)
- камэрна-інструмэнтальны ансамбль «Эвэргрын»
- вакальны ансамбль «Крэсіва»
- канцэртна-лекцыйная група.
Да 1995 году існаваў дзіцячы музычны тэатар «Трам» (мастацкі кіраўнік Уладзімер Яшчук).
Сярод салістаў былі заслужаны артыст Расеі Барыс Пяцюк, заслужаны артыст Украіны Фёдар Богдан, баяніст, ляўрэат міжнародных конкурсаў А. Пылік і іншыя.
Філярмонія праводзіць штогадовыя рэгіянальныя фэстывалі:
- «Музычнае Палесьсе» (з 1995 г.)
- «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 2000 г.)
- цыкл канцэртаў для дзяцей «Музыканты — дзецям» (з 2000 г.).
Філярмоніі перадалі будынак былога гарнізоннага Дома ахвіцэраў на вул. Арджанікідзэ, дзе будзе зроблена камэрная канцэртная заля.
Дырэктар
рэдагавацьДырэктарам філярмоніі быў А. А. Мартыненка, Зоя Іванаўна Шусьцікава. Дзейны дырэктар філярмоніі Андрэй Сяргеевіч Гарбацэвіч[1]
Глядзіце такасама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Брэсцкая абласная філармонія // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 289.