Белы трус (Згубленыя)

5-я сэрыя 1-га сэзону тэлесэрыялу „Згубленыя“

«Белы трус» (па-ангельску: White Rabbit) — пятая сэрыя першага сэзону амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Упершыню паказаная 20 кастрычніка 2004 году на тэлеканале ABC. Рэжысэрам быў Кевін Гукс, а сцэнарыстам Крыстыян Тэйлар.

Белы трус
White Rabbit

Наведваньне Джэкам моргу
Нумар сэрыі Сэзон 1
Сэрыя 5
Рэжысэр Кевін Гукс
Сцэнарыст Крыстыян Тэйлар
Запрошаныя акторы Джон Тэры
Вэроніка Гэмэл
Мілінда Соерджака
Вытворчы нумар 103
Гал. пэрсанаж(ы) Джэк Шэпард
Дзень на высьпе 7
Храналёгія
← Папярэдняя Наступная →
«Шпацыр»«Дом узыходзячага сонца»

Галоўны пэрсанаж сэрыі — Джэк Шэпард.

Успаміны

рэдагаваць

Аднойчы ў дзяцінстве Джэк абараніў сябра, якога білі старэйшыя падлеткі, і ў выніку зарабіў сіняк пад вокам. Пасьля бойкі бацька параіў яму пазьбягаць адказнасьці і не рабіць зь сябе героя. Праз гады маці расказала, што бацька Джэка — Крыстыян Шэпард — зьехаў у Аўстралію і настойліва прасіла пачаць яго пошукі. Напачатку Джэк адмовіўся, бо пасварыўся раней з бацькам і шмат часу зь ім не размаўляў. Тады маці выклікала ў ім пачуцьцё віны, мовіўшы, быццам бы ён сам сапсаваў адносіны.

У аўстралійскім гатэлі Джэк даведаўся, што Крыстыян тры дні не начаваў у пакоі, пры гэтым ня браў на пракат машыны і пакінуў на століку бумажнік. Празь нейкі час ён прызнаў цела бацькі ў моргу. Крыстыяна знайшлі на вуліцы — шмат алькаголю прывяло да сардэчнага прыступу. Больш Джэка нічога не трымала ў Аўстраліі, Джэк вырашыў вярнуцца ў ЗША рэйсам 815 авіякампаніі Oceanic Airlines. Ён не пасьпеў вырабіць дакумэнты на перавоз нябожчыка.

Чарлі панікуючы пабудзіў Джэка, і яны выйшлі на бераг, дзе іх чакаў натоўп. Пабачыўшы, што ў акіяне тоне кабета, Джэк неадкладна кінуўся ў ваду. Але да таго як даплысьці да яе, Джэк пабачыў, што Бун, які раней кінуўся ратаваць жанчыну, таксама пачаў тануць. Джэк выртаваў яго, але не пасьпеў вярнуцца да кабеты.

Пазьней, размаўляючы з Кейт, Джэк зноў пабачыў чалавека ў гарнтуры, падобнага да яго бацькі. Пасьля выявілася. што ў лягэры сканчваецца пітная вада. Калі Бун, раззлаваўшыся, што Джэк выратаваў яго, а не кабету, якую звалі Джоан, спытаў, хто дазволіў яму кіраваць, доктар ізноў пабачыў здань і пабег за ёй. Пасьля цяжарнай Клер стала блага ад сьпякоты. Калі Кейт хацела прынесьці ёй папіць, выявілася — нехта скраў рэшту вады, і Лок сышоў у джунглі на пошукі крыніцы.

У гэты час Джэк бег за зданьню ў гарнітуры. Ён ледзь не зваліўся ў прорву, але яго выратваваў Лок. Людзі ў гэты час спрабавалі знайсьці, таго хто забраў ваду. Выявілася, што Джын зьмяняў пляшку вады ў Соера. Саід і Кейт патрбавалі, каб Соер вярнуў ваду, але выявілася, што бутэлька была зь яго асабістых прыпасаў.

Джэк расказаў Локу пра свае галюцынацыі, і той адказаў, што нічога на высьпе не адбываецца проста так. У ночы Джэк ізноў пабачыў бацьку і пабег за ім у джунглі. Прывід прывёў яго да крыніцы пітной вады ў пячорах. Недалёка адтуль Джэк знайшоў труну бацкі, але яна была пустою. Бун даў бутэльку вады Клер. Выявілася, што ён сам схаваў запас вады, каб выкарыстоўваць яе боль ашчадна. Натоўп хацеў зьбіць Буна, але Джэк своечасова спыніў бойку і распавёў, што знайшоў крыніцу зь пітной вадою.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Здань Крыстыяна Шэпарда, за якой пагнаўся Джэк — хадзіла ў былым абутку, які нагадваў кеды. Калі паразважаць, дык яго павінны былі хаваць у чорных туфлях. Але ў сэрыі «316», Джэк кажа, что што апрануў на бацьку старыя тэнісныя кеды таму, што палічыў яго нягодным нават пары добрага абутку.