Беларусь мяцежная (кніга)

«Беларусь мяцежная» — кніга Ніны Стужынскай прысьвечаная гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я.

Беларусь мяцежная
Аўтар: Ніна Стужынская
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2011
Выдавецтва: «Наша будучыня», Вільня
Колькасьць старонак: 383

Кніга прысьвечаная маладасьледаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстаньню, дзейнасьці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагодзьдзя, выбітным асобам таго часу. Аўтарка знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніцаў, у тым ліку і дакумэнты ДПУ, прыватныя лісты, успаміны вэтэранаў. Яна дакладна абвяргае міт камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым.