Беларусы ў Фінляндыі
Белару́сы Фінля́ндыі — беларуская дыяспара ў Фінляндыі.
Беларуская прысутнасьць у Фінляндыі вядомая з часоў знаходжаньня яе ў складзе Расейскай імпэрыі. Выхадцы зь Беларусі працавалі на адыходніцтве, служылі ў раскватараваных там гарнізонах царскай арміі, на караблях і базах Балтыйскага флёту, удзельнічалі ў Свэаборскім паўстаньні(fi). У Першую сусьветную вайну гарнізон Свэаборскай крэпасьці(fi) ўзначальваў з 1915 року беларус, генэрал-маёр Канстанцін Аляксееўскі.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў Хэльсынках ды іншых мястэчках ствараліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. У склад абласнога камітэту арміі, флёту і рабочых (існаваў да 1918 року) уваходзіў матрос В. Муха, які ў чэрвені 1917 року заснаваў арганізацыю «Маракоў-беларусаў Балтыйскага флёту» (больш за 800 матросаў беларускага паходжаньня). На 3-м Зьезьдзе Беларускай сацыялістычнай грамады (Менск) яе гельсынфорскую арганізацыю (200 чалавек) прадстаўляў Муха. Прадстаўнікі Гельсынфорскага флёцкага гарнізону прысутнічалі на 2-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў у Менску ў кастрычніку 1917 року.
У XXI стагодзьдзі беларускі асяродак ў Фінляндыі прадстаўляе Якуб Лапатка.