Юрыдычны факультэт БДУ
(Перанакіравана з «Беларускі дзяржаўны юрыдычны інстытут»)
Юрыдычны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які рыхтуе адмыслоўцаў па наступных кірунках:
- правазнаўства
- паліталёгія
- эканамічнае права
Дэкан факультэту Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі — кандыдат юрыдычных навук. Працуе вядомы правазнаўца М. Сільчанка.
На факультэце працуюць 10 катэдраў:
- катэдра крыміналістыкі
- катэдра экалягічнага й аграрнага права
- катэдра канстытуцыйнага права
- катэдра крымінальнага працэсу й пракурорскага нагляду
- катэдра грамадзянскага працэсу й працоўнага права
- катэдра грамадзянскага права
- катэдра крымінальнага права
- катэдра тэорыі й гісторыі дзяржавы й права
- катэдра паліталёгіі
- катэдра фінансавага права й праўнага рэгуляваньня гаспадарчай дзейнасьцю
Магістратура й асьпірантура
рэдагавацьПасьля чатырох гадоў навучаньня студэнтам падаецца магчымасьць здаць выпускны іспыт, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплём бакаляўра. З гэтым дыплёмам можна працягнуць навучаньне й па заканчэньні году навучэньня атрымаць традыцыйны дыплём адмыслоўца. Пасьля гэтага можна паступіць у магістратуру й пасьля году навучаньня атрымаць дыплём магістра. Выпускнікі, мелыя дыплём магістра, маюць магчымасьць працягнуць навучаньне ў асьпірантуры.