Беларуская экалягічная партыя зялёных БЭЗ

Беларуская экалягічная партыя зялёных «БЭЗ» (першапачатковая назва: Беларуская партыя зялёных) — палітычная партыя Беларусі.

Беларуская экалягічная партыя зялёных «БЭЗ»
Лідэр партыі Мікалай Карташ
Дата заснаваньня 1992 рок
Распушчаная 2007 год
Штаб-кватэра Гомель, вул. Заходняя, 33; Менск, вул. Кашавога, 24 (Цэнтральны выканаўчы камітэт)
Колькасьць 582
Афіцыйны сайт www.bez.usluga.info (Копія з Web.archive.org

Старшыня — Мікалай Карташ (раней быў адным з сустаршыняў разам з Міхасём Фрыдляндам). Кіраўнічы орган — Рада.

Мэты партыі рэдагаваць

Стварэньне ў Рэспубліцы Беларусь грамадзтва, у якім на справе будзе забясьпечана права грамадзян на экалягічны дабрабыт; стварэньне ўмоў для ўстойлівага і гарманічнага разьвіцьця чалавека, грамадзтва і прыроды, узнаўленьне прыроднага асяродзьдзя існаваньня чалавека.[1]

Гісторыя рэдагаваць

Устаноўчы зьезд Беларускай партыі зялёных адбыўся ў сьнежні 1992 году. Дата рэгістрацыі — 1 лютага 1993. Даты перарэгістрацыі — 31 траўня 1995 і 10 верасьня 1999.

28 кастрычніка 1998 году Беларуская партыя зялёных зьмяніла назву на Беларускую экалягічную партыю зялёных і была зарэгістраваная пад гэтай назвай. Беларуская экалягічная партыя ў 1998 годзе самаліквідавалася і яе чальцы ўвайшлі ў Беларускую экалягічную партыю зялёных.

У сакавіку 2007 году «БЭЗ» правяла зьезд, на якім было прынята рашэньне аб ліквідацыі партыі. Аднак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь не палічыла гэтае рашэньне законным, бо на зьезьдзе прысутнічала ўсяго 15 дэлегатаў.[2]

29 жніўня 2007 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай экалягічнай партыі зялёных «БЭЗ».

Крыніцы рэдагаваць