Беларуская экалягічная партыя

Белару́ская экалягі́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі.

Беларуская экалягічная партыя
Лідэр партыі Міхаіл Фрыдлянд
Дата заснаваньня 1995
Штаб-кватэра 220068, Менск, вул. Асіпенка, 19-51

Лідэрам партыі зьяўляўся Міхаіл Фрыдлянд. Кіруючы орган — Рада.

Стварэньне ў Беларусі грамадзтва, у якім будзе рэальна забясьпечана права грамадзян на здароўе, даўгалецьце і паўнавартаснае жыцьцё ў сацыяльна і экалягічна здароваму асяродзьдзю.[1]

Гісторыя

рэдагаваць

Створаная ў 1995 годзе. Дата рэгістрацыі — 24 сакавіка 1995.

На парлямэнцкіх выбарах 1995 году атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.

У лістападзе 1998 году Беларуская экалягічная партыя самаліквідавалася, яе чальцы ўвайшлі ў Беларускую экалягічную партыю зялёных.