Беларуская рэвалюцыйная партыя (1950-я)

Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — берасьцейская антысавецкая арганізацыя. Арганізацыя мела свой статут[1]. На сёньня зьвестак пра БРП вельмі мала[2].

Беларуская рэвалюцыйная партыя
Дата ўтварэньня канец 1950-х гадоў
Дата спыненьня існаваньня 1963 год
Месцазнаходжаньне Берасьце
Аляксандар Грыгор’еў

Дзейнасьць

рэдагаваць

Вядома пра існаваньне партыі з канца 1950-х гадоў, стварыў яе Аляксандар Грыгор’еў. Яна дзейнічала на Берасьцейшчыне, стаяла на пазыцыях узброенае барацьбы. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі.

Ёсьць зьвесткі, што Васіль Ракашэвіч (сябар з 1960) спрабаваў абрабаваць вясковую краму, каб здабыць грошы для Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Ён перахоўваў стрэльбу. Аднак ёсьць думка, што ніякіх збройных акцыяў не праводзілася — толькі агітацыя і прапаганда, падбор у суполку надзейных людзей[1].

Партыя была разгромленая карнымі органамі восеньню 1963 году. Аляксандар Грыгор’еў быў арыштаваны ў верасьні 1963 году й асуджаны ў Берасьці на 7 гадоў зьняволеньня ў красавіку 1964 году. Тады ж на 4 гады зьняволеньня быў асуджаны й Васіль Ракашэвіч.

Спасылкі

рэдагаваць