Беларуская асацыяцыя штучнага інтэлекту

Беларуская асацыяцыя штучнага інтэлекту (па-ангельску: Belarusian Association of Artificial Intelligence, па-расейску: Белорусский ассоциация искусственного интеллекта) — беларускае згуртаваньне навукоўцаў у вобласьці дасьледаваньняў й разьвіцьця штучнага інтэлекту.

Гісторыя

рэдагаваць

4 лістапада 1992 году прайшоў устаноўчы зьезд Беларускае асацыяцыі штучнага інтэлекту. На зьезьдзе прысутнічала 47 чалавек. Прэзыдэнтам БАШІ быў абраны Уладзімер Галянкоў.

27 студзеня 1993 году быў зарэгістраваны Статут Беларускае асацыяцыі штучнага інтэлекту, у якім гаварылася, што асноўнымі мэтамі БАШІ зьяўляюцца:

  • Аб’яднаньне спэцыялістаў, прафэсійная дзейнасьць якіх зьвязана з дасьледаваньнямі й распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту, інтэграцыі айчынных працаў у гэтай галіне з сусьветным навуковым працэсам;
  • Судзейнічаньне развіцьцю ў Рэспубліцы Беларусь навуковых дасьледаваньняў па праблемах штучнага інтэлекту і яго прыкладаньняў, стварэньню новых тэхнлёгіяў на аснове дасягненьняў у гэтае галіне, паскарэньню ўкараненьня вынікаў даследаваньняў у народную гаспадарку;
  • Судзейнічаньне ўмацаваньню навуковых, культурных і справавых кантактаў паміж беларускімі й замежнымі дзяячамі навукі й тэхнікі, а таксама арганізацыямі, якія спэцыялізуюцца ў вобласьці штучнага інтэлекту.

Асноўная праца асацыяцыі была сканцэнтраваная на адкрыцьці спэцыяльнасьці «Штучны інтэлект» у Рэспубліцы Беларусь й фарміраваньні адпаведных катэдраў у ВНУ для падрыхтоўкі спэцыялістаў у гэтай галіне. Вынікам работы асацыяцыі стала адкрыццё спецыяльнасці «Штучны інтэлект» у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі і стварэнне кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналёгіяў.

У 1995 годзе асацыяцыя па шэрагу незалежных чыньнікаў прыпыніла ажыцьцяўленне сваёй дзейнасьці.

31 ліпеня 2018 году асацыяцыя адрадзілася пад новай назвай — «Беларускае грамадзкае аб’яднаньне спэцыялістаў у галіне штучнага інтэлекту». А 5 верасьня 2018 гаду аб’яднанне было афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць