Беларусам замежжа
скульптура | |
Беларусам замежжа
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°54′27″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.9075° пн. ш. 27.55556° у. д.Каардынаты: 53°54′27″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.9075° пн. ш. 27.55556° у. д. |
Аўтар праекту | Армэн Сардараў |
Будаўнік | Аляксандар Фінскі |
Дата заснаваньня | 2017 |
Беларусам замежжа |
По́мнік «Белару́сам заме́жжа» — скульптурная кампазыцыя ў гістарычным раёне Траецкае прадмесьце (Менск) за аўтарствам архітэктара Армэна Сардарава і скульптара Аляксандра Фінскага.
Апісаньне
рэдагавацьПамятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцьця, вечнасьць[1]. Суаднесены з карагодам — сымбалем еднасьці і супольнай справы. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне. Бронзавая скульптура дыямэтрам каля 3 м усталяваная на гранітным валуне[2]. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнамэнтам. Ручнік здаўна лічыўся сымбалем шляху, агульнай дарогі[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьАдкрыцьцё 8 верасьня 2017 року было прымеркаванае да 950-рочча Менску. Памятны знак прысьвечаны ўсім беларусам, якія пражываюць па ўсім сьвеце[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памятный знак „Беларусам замежжа“ Памятники и скульптуры. Минск старый и новый (14 красавіка 2018). Праверана 14 лістапада 2021 г.
- ^ У Траецкім прадмесьці паставілі скульптуру „Беларусам замежжа“. Радыё „Свабода“ (8 верасьня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.
- ^ Весялуха, Марына (9 верасьня 2017) Памятны знак „Беларусам замежжа“ ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці Культура. Звязда. Праверана 14 лістапада 2021 г.
- ^ Смотрите, какую скульптуру монтируют в Троицком предместье (рас.) CityDog. Францішак-група (24 жніўня 2017). Праверана 14 лістапада 2021 г.