Бедныя людзі (Дастаеўскі)
раман Фёдара Дастаеўскага
«Бе́дныя лю́дзі» (па-расейску: Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ім у 1844 годзе і пасьля шматлікіх пераробак завершаны ў траўні 1845 году.
Бедныя людзі | |
Бедные люди | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1845 |
Публікацыя: | 1846 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьРаман быў напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом стаў расейскі пісьменьнік Дзьмітры Грыгаровіч, які пазнаёміў зь ім М. Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Н. Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданьне выйшла ў 1847.
Сюжэт
рэдагавацьРаман уяўляе сабой ліставаньне паміж Макарам Дзевушкіным і Варварай Дабрасёлавай. Форма рамана ў лістах дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псыхалёгіі герояў, якія самаўтойваюцца. Фабула вельмі запаволеная напачатку, у канцы імгненна разьвіваецца ў сытуацыю безнадзейную.
Пэрсанажы
рэдагаваць- Макар Аляксеевіч Дзевушкін
- Варвара Аляксееўна Дабрасёлава
- Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай
- Ганна Фёдараўна
- Студэнт Пакроўскі
- Бацька студэнта Пакроўскага
- Гаршкоў зь сям’ёй
- Ратазяеў
- Быкаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |