Барталямэеўская ноч
Барталямэеўская ноч (па-француску: Massacre de la Saint-Barthélemy — гвалт Сьв. Барталямэя) — масавы гвалт гугенотаў у Францыі, учынены каталікамі ў ноч на 24 жніўня 1572 року, у часе рэлігійных войнаў.
Традыцыйна прынята лічыць, што Барталямэеўская ноч была справакаваная Кацярынай Мэдычы, маці францускага караля Карла IX з падачы сваіх італійскіх дараднікаў, такіх як Альбэр дэ Гондзі і Людавіка Ганзага. Гвалт адбыўся праз чатыры дні пасьля вясельля каралеўскай сястры Маргарыты з пратэстантам Генрыхам Наварскім, будучым францускім каралём Генрыхам IV. У сувязі зь вясельлем шматлікія найбагацейшыя і найвыбітныя гугеноты сабраліся ў пераважна каталіцкім Парыжы.
Гвалт пачаўся 23 жніўня 1572 року (наконадні дня сьвятога Барталямэя), праз два дні пасьля спробы забойства адмірала Гаспара дэ Каліньі, вайсковага і палітычнага правадыра гугенотаў. На замову караля распачаліся забойствы іншых гугеноцкіх лідэраў, пасьля чаго хваля забойстваў пракацілася па ўсім Парыжы. Цягам некалькіх тыдняў гвалт ахапіў таксама іншыя месты і рэгіёны. Колькасьць загінулых паводле розных ацэнак склала ад 5 да 30 тысячаў чалавек.
Барталямэеўская ноч адзначыла паваротную кропку ў хадзе рэлігійных войнаў. Гугеноцкі рух атрымаў непапраўныя страты мноства сваіх арыстакратычных лідэраў і зьмены поглядаў астатніх у бок радыкалізму. Гэты найжудасьнейшы ў XVI стагодзьдзі рэлігійны гвалт[1] «даў пратэстантам падставы лічыць каталіцтва крывавай і здрадніцкай рэлігіяй»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ H. G. Koenigsberger, George L. Mosse, G. Q. Bowler. Europe in the Sixteenth Century. — Second Edition. — Longman, 1999. — ISBN 0582418631
- ^ Chadwick, H. & Evans, G. R. Atlas of the Christian Church. — London: Macmillian, 1987. — С. 113. — ISBN 0-333-44157-5