Баўбасаў (аэрадром)
Аэрадром «Баўбасаў» — аэрадром у аднайменным мястэчку.
У часы СССР (год ?) быў створаны як ваенная авіябаза. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны на аэрадроме дысьляцыравалася 43-цяя зьнішчальная авіядывізія. З 1953 па 1993 гг. дысьляцыраваўся 402-гі тбап, які меў на ўзбраеньні стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі дальняга дзеяньня Ту-16 і Ту-22МЗ[1].
29 жніўня 1997 г. быў перададзены з балянсу Міністэрства абароны ў камунальную ўласнасьць Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту і Дзяржаўнаму камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь (зараз Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь), у прыватнасьці ўзьлётна-пасадачная паласа — Аршанскаму авіярамонтнаму заводу[2].
Здарэньні
рэдагавацьКрасавік 1954 году
рэдагавацьПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — палкоўнік Шурухін В.Я. Сутыкнуўся зь зямлёй каля вёскі Казекі. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў[3].
4 ліпеня 1957 году
рэдагавацьПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Пасьля ўзьлёту, самалёт упаў на поле, разваліўся, загарэўся і зьнёс тры дамы ў вёсцы Ленькавічы. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў. Прычына аварыі не была высьветлена[3][4].
13 траўня 1959 году
рэдагавацьПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Фургайла Н.Н. Самалёт сутыкнуўся зь зямлёй, экіпаж, 7 чалавек, загінуў[3][4].
2 лістападу 1961 году
рэдагавацьПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Ласкароў Н.В. Самалёт рабіў узьлёт ноччу. У працэсе разьбегу камандзір устанавіў замалы ўзьлётны вугал. Пасьля ўзьлёту самалёт перайшоў на пакатае зьніжэньне і на адлегласьці 1900 м ад тарцу ўзьлётна-пасадачнай паласы сутыкнуўся зь зямлёй, разбурыўся і згарэў. Экіпаж, 6 чалавек, загінуў[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://wiki.airforce.ru (рас.)
- ^ Пастанова Савету Міністраў РБ №1143 ад 29 жніўня 1997 г. (рас.)
- ^ а б в г Аварыі і здарэньні Ту-16 (рас.)
- ^ а б в Лётныя здарэньні ў СССР і РФ (рас.)