Басылікі Тану-Хрыстафілю

грэцкі палітык

Басылікі́ Та́ну-Хрыстафі́лю (па-грэцку: Βασιλική Θάνου-Χριστοφίλου; 3 лістапада 1950 году) — грэцкая судзьдзя, часова займала пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі ў 2015 году падчас падрыхтоўкі да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Басылікі ёсьць першай жанчынай, якая займала пачаду прэм’ер-міністра Грэцыі.

Басылікі Тану-Хрыстафілю
па-грэцку: Βασιλική Θάνου-Χριστοφίλου
27 жніўня 2015 — 21 верасьня 2015
Папярэднік Алексіс Цыпрас
Наступнік Алексіс Цыпрас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 3 лістапада 1950(1950-11-03) (74 гады)
Партыя:
Сужэнец: Ёргас Хрыстафіляс[d]
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў Халькідзе. Вывучала права ў Атэнскім ўнівэрсытэце, а таксама скончыла асьпірантуру па эўрапейскім праве ў парыскім унівэрсытэце Пантэон-Асас[3]. У судовай сыстэме Грэцыі пачала працаваць у 1975 годзе. У 1992 годзе ачоліла Суд першае інстанцыі. У 1996 годзе заняла пасаду апэляцыйнага судзьдзі, а пасьля ачоліла прэзыдэнтам апэляцыйны суд у 2005 годзе.

20 жніўня 2015 году Алексіс Цыпрас, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі са студзеня 2015 году, падаў у адстаўку і папрасіў сфармаваць часовы ўрад да таго, як датэрміновыя выбары маглі быць праведзены 20 верасьня. Канстытуцыйна, перш чым прызначаць часовы ўрад, прэзыдэнт Грэцыі дазволіў апазыцыйным партыям на некалькі дзён паспрабаваць сфармаваць уласны ўрад, аднак дамовіцца апазыцыя паміж сабой ня здолела. Таму, паводле канстытуцыі часовым прэм’ер-міністрам была прызначана Тану-Хрыстафілю, як кіраўнік аднаго з трох вярхоўных судоў Грэцыі. 27 жніўня Басылікі была афіцыйна прызначана на пасаду, а на наступны дзень яна дала прысягу. Пасаду займала да 20 верасьня, пасьля чаго прэм’ер-міністрам зноўку стаў Алексіс Цыпрас.

Тану-Хрыстафілю займала пасаду кіраўніка касацыйнага суду, аднаго з трох найвышэйшых судоў Грэцыі з 1 ліпеня 2015 году, і ў цяперашні час зьяўляецца галоўным судзьдзёй у Грэцыі. Яна выкладае грамадзянскае права ў Нацыянальнай школе судзьдзяў Грэцыі і з 2012 году зьяўляецца прэзыдэнтам Грэцкае асацыяцыі судзьдзяў і пракурораў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Басылікі Тану-Хрыстафілюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў