Бастэр (па-ангельску: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятога Кітсу і Нэвісу. Ранейшая назва — Сэнт-Крыстафэр. Зьяўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амэрыкі, заснаваны ў 1627 годзе. Насельніцтва налічвае каля 13 тыс. чалавек. Цэнтрам гораду зьяўляецца плошча Незалежнасьці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў падчас пажару 1867 году. Бастэр зьяўляецца камэрцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт, марскі порт, празь які ідзе зьнешні гандаль краіны. Зь іншымі гарадамі краіны Бастэр зьвязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасьці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі фэдэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Ўсходне-Карыбскага цэнтральнага банку і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацыяў.

Бастэр
анг. Basseterre
Бастэр
Першыя згадкі: 1627
Краіна: Сьвяты Кітс і Нэвіс
Акругі: Сэнт-Джордж-Бастэр, Сэнт-Пэтэр-Бастэр
Плошча: 6,1 км²
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 13 000 чал.
шчыльнасьць: 2131,15 чал./км²
Часавы пас: UTC-4
Геаграфічныя каардынаты: 17°17′54″ пн. ш. 62°44′3″ з. д. / 17.29833° пн. ш. 62.73417° з. д. / 17.29833; -62.73417Каардынаты: 17°17′54″ пн. ш. 62°44′3″ з. д. / 17.29833° пн. ш. 62.73417° з. д. / 17.29833; -62.73417
Бастэр на мапе Сьвятога Кітсу і Нэвісу
Бастэр
Бастэр
Бастэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бастэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў