Барыс Шарварка

украінскі рэжысэр

Бары́с Гео́ргіевіч Шарва́рка (па-ўкраінску: Борис Георгійович Шарварко; 17 траўня 1929, Наваград-Валынскі — 31 траўня 2002, Кіеў) — украінскі рэжысэр фэстаў, канцэртных праграмаў, тэатралізаваных прадстаўленьняў. Народны артыст УССР (1984). Прафэсар.

Барыс Шарварка
Дата нараджэньня 17 траўня 1929(1929-05-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 траўня 2002(2002-05-31) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» ордэн «За заслугі» II ступені
Народны артыст Украіны
Ганаровая адзнака прэзыдэнта Ўкраіны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў факультэт рэжысуры Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту культуры (1966).

Працаваў дырэктарам Наваград-Валынскага Дому культуры, дырэктарам і мастацкім кіраўніком Жытомірскага музычна-драматычнага тэатру, ачольваў Кіеўскі тэатар апэрэты, быў намесьнікам дырэктара Кіеўскага тэатру імя Івана Франко.

З 1977 року — галоўны рэжысэр фэстываляў і культурных праграмаў Укрканцэрту (у 1976—1982 роках — адначасна галоўны рэжысэр Тэатру песьні).

З 1992 року — генэральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Усеўкраінскага дзяржаўнага цэнтру фэстываляў і канцэртных праграмаў.

Пахаваны на Байкавых могілках Кіеву.

Творчасьць

рэдагаваць

Сярод пастановак — фэстывальныя канцэрты «Крымскія золкі», «Кіеўская вясна», «Залатая восень». За пяцьдзясят гадоў творчай дзейнасьці паставіў амаль тысячу канцэртаў.

Дзякуючы Барысу Шарварку падчас правядзеньня Кангрэсу ўкраінцаў у канцы 80-х рокаў, яшчэ за савецкім часам, на сцэне Кіеўскага опэрнага тэатру ўпершыню залунаў жоўта-блакітны сьцяг і прагучаў гімн «Ще не вмерла Україна» ў апрацоўцы Яўгена Станковіча.

Дзесяць гадоў займаўся пастаноўкай канцэртаў Дзён украінскай культуры на «Славянскім базары» ў Віцебску.

Барысу Шарварку закідаюць зьяўленьне за савецкім часам вядомай пад назвай «шараваршчына(uk)» псэўдафальклёрнай зьявы, калі ўсё ўкраінскае атаясамлівалася зь сялянскім і казацкім, у прыватнасьці, шараварамі.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У 2009 року ў Кіеве на будынку, дзе Барыс Шарварка пражываў з 1985 року да самай сьмерці, адкрытая памятная дошка. Яшчэ адна дошка ўсталяваная ў Кіеве ў 2016 року на фасадзе Нацыянальнага палацу мастацтваў, дзе творца працаваў з 1977 року.

У 2011 року ў Наваградзе-Валынскім частка вуліцы Чарнышэўскага перайменаваная ў вуліца Барыса Шарваркі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Митці України : Енциклопедичний довідник. / упоряд. : М. Г. Лабінський, В. С. Мурза ; за ред. А. В. Кудрицького. — Київ : «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1992. — ISBN 5-88500-042-5. — С. 638—639.
  • Мистецтво України : Біографічний довідник. / упоряд.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський ; за ред. А. В. Кудрицького. — Київ : «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1997. — ISBN 5-88500-071-9. — С. 640.
  • Хто є хто в Україні. 1997: Біографічний словник. — К., 1997. — С. 290.