Студзеньскія падзеі ў Рызе
Падзеі ў студзені 1991 году ў Рызе, Барыкады (па-латыску: Barikāžu laiks) — падзеі ў пэрыяд з 13 па 27 студзеня 1991 году, якія галоўным чынам адбываліся ў Рызе і былі зьвязаныя з распадам СССР. Да падзеяў барыкад 1991 году, у больш пашыраным сэнсе, можна аднесьці пэрыяд да 21 жніўня 1991 году, калі адбываліся апошнія спробы штурму АМАПу барыкад вуліцы Екабу.
Студзеньскія падзеі ў Рызе | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Распад СССР | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Латвія НФЛ Вярхоўная Рада МУС ЛР | СССР КПЛ МУС СССР Рыскі АМАП Інтэрфронт Пракуратура Латвійскай ССР | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Дайніс Іванс Алаіз Вазьніс | Альфрэд Рубікс Чэслаў Млынік | ||||||||||
Страты | |||||||||||
7 забітых 14 параненых | магчыма 1[1] | ||||||||||
У 1995 годзе быў створаны фонд Памяці барыкад. З студзеня 1996 году больш за 30 тысячаў абаронцаў барыкад атрымалі Памятную адзнаку ўдзельніка барыкад.
Хроніка
рэдагаваць13 студзеня ў Рызе адбыўся мітынг Народнага фронту ў падтрымку Вярхоўнай рады і Савету міністраў, а таксама ў знак пратэсту супраць узброеных сутыкненьняў у Летуве, у якім прыняло ўдзел каля 500 000 людзей. Увечары таго ж дня пачалася пабудова барыкад вакол стратэгічных аб’ектаў у Рызе і некаторых іншых гарадах Латвіі[2].
14 студзеня байцы АМАП зьдзейсьнілі шэраг нападаў на ўдзельніках барыкад у мастоў Брас і Вэцмілгравіс: зьбіты некалькі людзей, спаленыя 17 аўтамабіляў. 15 студзеня АМАП учыніў два напады на Рыскі філіял Менскай Вышэйшай школы міліцыі, падчас якіх былі зьбітыя курсанты, разгромленыя памяшканьні і выкрадзена зброя. 16 студзеня на барыкадах ля Вэцмілграўскага мосту амапаўцы расстралялі кіроўцу міністэрства зносінаў Робэрта Мурніэкса і паранілі яшчэ дваіх чалавек. 18 студзеня міністар унутраных спраў Латвіі Алоіс Вазніс выслаў у МУС СССР свой загад аб тым, што па байцах АМАПу, якія набліжаюцца да аб’ектаў МУС Латвіі бліжэй за 50 мэтраў, абаронцам барыкад загадана страляць. З Масквы гэта пасланьне трапіла ў АМАП.
Пасьля раззбраеньня АМАПам школы міліцыі ў Рызе пяцёра невядомых нібыта згвалтавалі жонку камандзіра ўзводу АМАПу Лактыёнава[1]. У тую ж ноч, з 19 на 20 студзеня, быў абстраляны пост АМАПу ў Доме друку. Амапаўцы амаль адразу затрымалі мікрааўтобус «Латвія» зь пяцьцю дружыньнікамі «нацыянальных сілаў абароны». У мікрааўтобусе, па словах былога кіраўніка маскоўскай сьледчай групы В. Костырава, былі выяўленыя халодная зброя і боепрыпасы. Тады амапаўцы самі павезьлі затрыманых на чатырох машынах суправаджэньня. Як толькі канвой заехаў на плошчу, дзе знаходзіліся пракуратура, МУС Латвіі і міністэрства будаўніцтва, пачаўся агонь па машынах на адкрытай мясцовасьці[3]. Па сьцьверджаньні амапаўцаў, стралялі з будынку МУС і з Бастыённай горкі, якая знаходзілася ззаду спэцназаўцаў. Завязалася перастрэлка, падчас якой АМАП захапіў будынак МУС і суседні будынак міністэрства будаўніцтва. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што частка абаронцаў барыкад мела халодную і вагняпальную зброю.[4]
У выніку інтэнсіўнай страляніны ў цэнтры гораду 8 чалавек было паранена, 5 — забітыя. Зь іх чацьвёра — апэратары групы кінарэжысэра Юрыс Падніекса: Андрыс Слапіньш і Гвіда Звайгзны (памёр ад атрыманых раненьняў у пачатку лютага), міліцыянт Сяргей Кананенка і школьнік Эдзі Рыекстыньш, загінулі ў парку ля Бастыённай горкі, а міліцыянт Уладзімер Гамановіч — паміж чацьвертым і пятым паверхамі будынку МУС[1][5][6].
Памяць
рэдагаваць- У Рызе дзейнічае Музэй барыкад
- Кожны год у Латвіі праводзяцца памятныя мерапрыемствы, запальваюцца вогнішчы, праводзяцца канцэрты на Домскай плошчы, ўскладаньне кветак да помніка Свабоды
- Выпушчаныя памятныя адзнакі
Загінулыя падчас барыкад
рэдагаваць- Уладзімер Гамановіч
- Ілгварс Грыезіньш
- Сяргей Кананенка
- Робэртс Мурніекс
- Эдзі Рыекстыньш
- Андрыс Слапіньш
- Гвіда Звайгзны[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Владимир Вигман. ТРОЯНСКИЙ КОНЬ ОСОБОГО НАЗНАЧЕНИЯ. «Зеркало недели» № 10, 07 марта 1996 г.
- ^ Neatkarības deklarācijas pieņemšana, barikādes (1990–1991). Міністэрства абароны Латвіі. Праверана 2013-6-12 г. Архіўная копія ад 2013-06-13 г.
- ^ Прогноз развития. Газета для тех, кто думает о будущем. «ЧЕСЛАВ: ЧТО ЕСТЬ РОДИНА? — Продолжение»
- ^ Виктор Федорович Бугай. Латвия-1991. Январь—август. Как это было на самом деле
- ^ Рижский ОМОН. Закулисные игры
- ^ 20 января 1991 года Рижский ОМОН атаковал здание МВД Латвии
- ^ памёр 5 лютага ад ранаў
Літаратура
рэдагаваць- Viktors Daugmalis «Barikādes — Latvijas mīlestības grāmata». — 1991.gada barikāžu dalībnieku atbalsta atklātais sabiedriskais fonds, Rīga 2001. ISBN 9984191966
- Tālavs Jundzis, Renārs Zaļais «Nevardarbīgā pretošanās — Latvijas pieredze». — Latvijas Zinātņu akadēmija, Rīga 2006. ISBN 9789984010434 (Rakstu, dokumentu un atmiņu krājums, veltīts Barikāžu atceres 15.gadadienai)
- Jāzeps Ločmelis «Atmiņas par barikāžu dienām». — Latvijas telekomunikāciju klubs, Rīga 2001. ISBN 998494980X
- Iveta Kaķīte «Barikādes — kā tas bija patiesībā». — Redisons un partneri, Rīga 2001. ISBN 9984932745 (Tautas Frontes loma barikādēs)
- Ināra Mūrniece «Aksenoka Rita: Barikādes — Bija arī nodevība». — Latvijas Avīze 2006. gada 21. janvāris.
- Dzintars Vītols «Ceļš uz barikādēm». — Burtnieki 2001.
- «Janvāra barikādes kā tautas forma totalitārajam režīmam un tās mācības». — Latvijas Zinātņu akadēmija, 1991.gada barikāžu dalībnieku atbalsta fonds, LR Ministru kabinets, Rīga 2001. ISBN 998419213X(Starptautiska Baltijas valstu konference sakarā ar barikāžu atceres 10.gadadienu)
- Jānis Stradiņš «1991. gads. Janvāris». — Latvijas Kultūras fonds, Rīga 1991.
- Modris Ziemiņš «Rīgā deg ugunskuri — Maskavā brūk padomju impērija». — Mācību apgāds, Rīga 2001. ISBN 9984922138
- Ivars Bērziņš, Renārs Zaļais, Viktors Daugmalis «Domā par Latviju, piemini barikādes». — 1991. gada barikāžu dalībnieku biedrība, Rīga 2006. ISBN 9984956822 (1991. gada barikādēm veltīts fotoalbums)
- Федотов Александр. Дайнис Иванс: «Баррикады — самое значительное событие в латвийской истории». — «Телеграф», № 9 (1303), 12 января 2007 года.
- Федотов Александр. Альфред Рубикс: «Захватывать власть мы не собирались». — «Телеграф», № 9 (1303), 12 января 2007 года.
- Кто стрелял у МВД? — «Час», 20 января 2006 года.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 1991. Janvāris. barikadopedija.lv. Праверана 2014-03-07 г.
- Музэй барыкад 1991 году