Барбара Страйзанд

Барбра Джоан Страйзанд (па-ангельску: Barbra Streisand, вымаўляецца ['straɪsænd]; нарадзілася 24 красавіка 1942 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская сьпявачка і актрыса, вядомая таксама як кампазытарка, рэжысэрка, прадусарка і палітычны актывіст. Уладальніца двух «Оскараў» у намінацыях «Найлепшая акторка» і «Найлепшая арыгінальная песьня», а таксама прэміяў «Эмі», «Грэмі» і «Залаты глёбус».

Барбра Страйзанд
Barbra Streisand
Barbra Streisand My Name is Barbra television special 1965.JPG
Дата нараджэньня 24 красавіка 1942 (79 гадоў)
Месца нараджэньня Бруклін, Нью-Ёрк
Грамадзянства ЗША[1]
Месца вучобы Эразмаўская заля і Інстытут тэатру і кіно Лі Страсбэрга
Занятак акторка, сьпявачка
Навуковая сфэра кампазыцыя
Гады дзейнасьці 1960 — цяпер
Жанры джаз і традыцыйная поп-музыка
Бацька Emanuel Streisand[d]
Дзеці Джэйсан Гулд
Узнагароды
IMDb ID nm0000659
Сайт Хатняя старонка
Подпіс Barbra Streisand signature.svg

Страйзанд лічыцца адной з найбольш камэрцыйна пасьпяховых кабет сучаснага шоў-бізнэсу. Гэта адзіная выканаўца, якая ўзначальвала са сваімі альбомамі Billboard 200 у 1960-я, 1970-я, 1980-я, 1990-я, 2000-е і 2010-я гады. Усяго ў сьвеце разышлося больш за 145 млн асобнікаў яе кружэлак.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Барбара Страйзандсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8