Банк БелВЭБ
Банк БелВЭБ (раней — Белзьнешэканомбанк) — даччыны банк расейскага ўрадавага «Зьнешэканомбанка» ў Беларусі. Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, зь якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:
- «Белзьнешстрах»,
- «Белзьнешэканомлізінг»,
- «Белінтэртранс»,
- «Зьнешэканомбуд»,
- «Інтэрэкан-Н»,
- «Міжнародны энэргетычны цэнтар»,
- «Аграфірма „Орда“»,
- «Сівельга»,
- «Сьвет фітнэса».
![]() | |
Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 12 сьнежня 1991 (31 год таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Мясьнікова, д. 32 |
Ключавыя фігуры | Павал Калавур |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Зьнешэканомбанк (Масква, Расея) |
Даччыныя кампаніі | «Белзьнешстрах», «Белзьнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Зьнешэканомбуд» |
Аўдытар | «Эрнст энд Янг» |
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 году складаў 605 млрд рублёў. З 1994 году абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995-га — і карткі Visa[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.belveb.by/upload/iblock/4ce/4ce108af20f282796d22346b05572da3.pdf
- ^ https://www.belveb.by/upload/iblock/42e/42e399b88f9bab90718b3e9eafec88b3.pdf
- ^ Агульныя зьвесткі(анг.). ААТ «Белзьнешэканомбанк». Праверана 17 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная бачына(рас.)