Банкаўская сыстэма Азэрбайджану
Банкаўская сыстэма Азэрбайджану — Двухступнёвая банкаўская сыстэма Рэспублікі Азэрбайджан, рэгуляваная законам «Аб банках».
Дзейнасьць
рэдагавацьЦэнтральнай фігурай у банкаўскім справе (банкінгу) Азэрбайджану зьяўляецца Цэнтральны банк Азэрбайджанскай Рэспублікі, які забясьпечвае наяўнасьць грашовай масы, якая знаходзіцца ў абароце ў краіны, а таксама рэгулюе дзейнасьць камэрцыйных банкаў краіны. Цэнтральным банкам Азэрбайджану кіруе Праўленьне банку, якое складаецца зь сямі сябраў. Сябры Праўленьня прызначаюцца тэрмінам на 5 гадоў. Цэнтральны банк падсправаздачны толькі Прэзыдэнту Азэрбайджанскай Рэспублікі.
У Азэрбайджане існуюць таксама каля 70 замежных і мясцовых банкаў. З чатырох дзяржаўных банкаў, найбуйнейшым зьяўляецца Міжнародны банк Азэрбайджану, заснаваны ў 1992 годзе. Сярод замежных банкаў прысутнічаюць Standard Bank, Unibank, DemirBank, AG Bank і іншыя.
Бакінская фондавая біржа была адкрыта ў 2001 годзе як гандлёвае месца для кароткатэрміновых казначэйскіх аблігацыяў і звычайных акцый прыватызаваных дзяржаўных прадпрыемстваў. Біржа мае гандлёвую залю на 30 працоўных месцаў, якія дазваляюць праводзіць таргі па каштоўных паперах любога віду, таксама мае ўласны дэпазытарый. Заснавальнікамі Бакінскай біржы сталі 16 найбуйнейшых банкаў Азэрбайджану, дзьве фінансавыя кампаніі і Стамбульская фондавая біржа.
У сакавіку 2014 году агенцтва Fitch прызнала сытуацыю ў банкаўскім сэктары Азэрбайджану як «у цэлым стабільную».[1][2]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Fitch: Azerbaijan banking sector “broadly stable” 12 сакавіка 2014 г. Праверана 20 March 2014 г. (анг.)
- ^ RPT-Fitch Affirms Five Azerbaijan Privately-Owned Banks 11 сакавіка 2014 г. Праверана 20 March 2014 г. (анг.)