Прэзыдэнт Азэрбайджану

Прэзыдэнт Азэрбайджанскай Рэспублікі — кіраўнік Азэрбайджанскай дзяржавы, які, згодна з Канстытуцыяй, прадстаўляе Азэрбайджанскую дзяржаву ўнутры краіны і ў зьнешніх зносінах, увасабляе адзінства народу Азэрбайджану і забясьпечвае пераемнасьць азэрбайджанскай дзяржаўнасьці, зьяўляецца гарантам незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай дзяржавы, выкананьня міжнародных пагадненьняў і дагавораў Азэрбайджанскай Рэспублікі, зьяўляецца гарантам незалежнасьці судовай улады, зьяўляецца Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Азэрбайджанскай Рэспублікі.

Штандар Прэзыдэнта Азэрбайджанскай Рэспублікі
Прэзыдэнт Фота Уступіў
на пасаду
Пакінуў
пасаду
Партыя
1
Аяз Муталібаў
30 жніўня 1991 6 сакавіка 1992
Азэрбайджанская камуністычная партыя
(Azərbaycan Kommunist Partiyası)
Ягуб Мамедаў (в. а.)
6 сакавіка 1992 14 траўня 1992
Аяз Муталібаў
14 траўня 1992 18 траўня 1992
Іса Гамбар (в. а.)
19 траўня 1992 16 ліпеня 1992
Партыя Азэрбайджанскі народны фронт
(Azərbaycan Xalq Cəbhəsi Partiyası)
2
Абульфаз Эльчыбэй
16 ліпеня 1992 1 верасьня 1993
Партыя Азэрбайджанскі народны фронт
(Azərbaycan Xalq Cəbhəsi Partiyası)
3
Гейдар Аліеў
3 кастрычніка 1993 31 кастрычніка 2003
Партыя «Новы Азэрбайджан»
(Yeni Azərbaycan Partiyası)
4
Ільхам Аліеў
31 кастрычніка 2003 Цяпер на пасадзе
Партыя «Новы Азэрбайджан»
(Yeni Azərbaycan Partiyası)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прэзыдэнт Азэрбайджанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў