Бамба (верш)

верш Юльяна Тувіма

Бамба (па-польску: Bambo) — дзіцячы верш Юльяна Тувіма, упершыню апублікаваны ў 1935 годзе ў «Wiadomości Literackie».

Бамба
Bambo
Аўтар: Юльян Тувім
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1935
Асобнае выданьне: 1935

Паэма апавядае пра Бамбу — чарнаскурага хлопчыка, які старанна вучыцца ў афрыканскай школе. Калі ён прыходзіць дадому, дык свавольнічае, за што маці называе яго хуліганам. Калі маці прапануе яму малако, ён уцякае і залазіць на дрэва. Калі маці кажа яму прыняць ванну, ён баіцца, што адбеліцца. Аднак маці яго любіць. Верш заканчваецца сьцьвярджэньнем: «шкада, што Бамба чорны, вясёлы, не ходзіць з намі ў школу».

Верш складаецца з 16 радкоў.

Верш «Бамба» быў уключаны ў польскі буквар Мар’яна Фальскага, а таксама ў іншыя падручнікі для пачатковай школы.

Адносіны

рэдагаваць

Некаторыя крытыкі ўспрымаюць верш як абразьлівы для чарнаскурых[1]. Іншыя, у сваю чаргу, адзначаюць, што расізм, вядома, ня быў намерам аўтара, а гісторыя пра Бамбу выклікае ў дзяцей сымпатыю да афрыканскіх равесьнікаў[2].

Беларускі пераклад

рэдагаваць

Верш на беларускую мову пераклалі Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай. Ён быў надрукаваны ў зборніку «Качка-дзівачка / Kaczka-dziwaczka. Польская. паэзія дзецям» у 2006 годзе[3].