Бальцан

мясцовая рада Мальты

Бальцан (па-мальтыйску: Il-Kunsill Lokali ta' Ħal Balzan, па-ангельску: Balzan) — невялікая вёска, што знаходзіцца ў цэнтральнай частцы востраву Мальта. Сяло спачатку было зьвязанае з групай маленькіх жылых кварталаў і фэрмаў, але з павелічэньнем насельніцтва ператварылася ў парафію ў 17 стагодзьдзі. Цяпер там жыве каля 4 тысячаў чалавек, моладзь жыве ў прыгарадзе. Мясцовая рада абіраецца раз на тры гады.

Бальцан


Краіна: Мальта
Плошча:
  • 0,6 км²
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 35°53′51″ пн. ш. 14°27′12″ у. д. / 35.8975° пн. ш. 14.45333° у. д. / 35.8975; 14.45333Каардынаты: 35°53′51″ пн. ш. 14°27′12″ у. д. / 35.8975° пн. ш. 14.45333° у. д. / 35.8975; 14.45333
Бальцан на мапе Мальты
Бальцан
Бальцан
Бальцан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://halbalzanlocalcouncil.com/

Этымалёгія назвы рэдагаваць

Назва Бальцан каранямі ідзе ў арабскую культуру, мяркуецца прыйшла ад аліўкавага гаю і розных гатункаў апэльсіну (горкі апэльсін, чырвоны апэльсін), што растуць непадалёк. Таксама ёсьць іншая вэрсія, што назва вёскі паходзіць ад прозьвішча сыцылійскай сям’і, што жыла на месцы сучаснага месцазнаходжаньня Бальцану.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ