ПЭВМ «Байт» — 8-разрадны дамашні кампутар, клён кампутара ZX Spectrum. Выпускаўся з 1989—1990 року на Берасьцейскім электрамэханічным заводзе (БЭМЗ). З 1992—1993 року аб’ём вытворчасьці пайшоў на спад у сувязі з аб’ектыўнай эканамічнай сытуацыяй, зьвязанай з развалам СССР.

Байт
Тып хатні кампутар
Вытворца БЭМЗ
Дата выхаду 1989
Сканчэньне падтрымкі 1995
Апэрацыйная сыстэма Sinclair BASIC;
CP/M («Байт-01» з КВУ);
TR-DOS, iS-DOS, TASiS
Цэнтральны працэсар КР1858ВМ1/Т34ВМ1 (Zilog Z80A)
Аб’ём памяці 48 КБ («Байт»)/128 KB («Байт-01») RAM, 16 KB ROM

Кампутар быў дапрацаваны ў параўнаньні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную пэрыфэрыю айчыннае вытворчасьці і меў вялікую папулярнасьць, нягледзячы на шэраг недапрацовак. Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазьней у Беларусі, Расеі, Украіне.

Агульная колькасьць кампутараў, выпушчаных Берасьцейскім вытворчым аб’яднаньнем сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ), куды ўваходзіў БЭМЗ, невядомая.

Апісаньне

рэдагаваць

Характарыстыкі

рэдагаваць

Працэсарсавецкая мікрасхема КР1858ВМ1, аналяг Zilog Z80[1].

«Байт» меў 48 кілябайтаў апэратыўнае памяці і 2 пераключальных ROM па 16 Кб, адно зь іх — з кірылічным шрыфтам. Пераключэньне русіфікаванага і арыгінальнага ROM зьдзяйсьнялася націсканьнем кнопкі «Совмест» на тарцавой паверхні. «Байт» даваў магчымасьць пашыраць RAM да 128 КБ на зьнешнім кантролеры. Таксама была магчымая замена ROM BASIC-48 на BASIC-128.

Адрозьненьні ад ZX Spectrum

рэдагаваць
  • 3-хканальны музычны сынтэзатар (КР580ВИ53) у дадатак да стандартнага спэктрумаўскага дынаміку.
  • Клявіятурны джойстык, які дубляваў клявішы зьнешняга джойстыка.
  • Пашыраная клявіятура нагадвала клявіятуру IBM PC, мела нанесеную на клявішы кірыліцу.
  • SECAM-кодэр для падлучэньня да ТВ-выхаду савецкіх тэлевізараў.

Мадыфікацыя «Байт-01»

рэдагаваць
  • дазваляў працаваць з кантролерам зьнешніх прыстрояў (КЗП, замест магнітафону ў «Байта»).
  • Аб’ём RAM — 128 КБ.
  • Скасаваны рэжым сумяшчальнасьці, кнопка «Совмест» замененая на «Откл. звука».
  • Для працы ў CP/M зьявіўся новы графічны рэжым — 512*192 пунктаў у радку.

Зьнешнія носьбіты

рэдагаваць
  • У якасьці тыповага прыстрою для счытваньня і запісу праграмаў да раздыму «МФ» падключаўся касэтны магнітафон. Носьбітам інфармацыі служыла клясычная магнітафонная касэта тыпу МК 60, якая дазваляла захоўваць да 500 Кб інфармацыі. Працягласьць загрузкі праграмаў сярэдняга аб’ёму складала ў сярэднім 2-3 хвіліны.
  • Для працы з НГМД і НЦМД выкарыстоўваліся наступныя штатныя магчымасьці.
  1. КЗП — заводзкая распрацоўка адмыслова для «Байту-01». Кантролер уяўляў сабой падабенства сучаснага Midi Tower-корпусу зь некалькімі НГМД і НЦМД і падключаўся цераз раздым «Сист» адмысловым адаптарам. КЗП дазваляў падлучаць НГМД, НЦМД, паралельны і пасьлядоўны парты, лякальную сетку. Быў прызначаны для працы ў АС CP/M.
  2. Пэрыфэрыя ZX Spectrum, якая падключалася цераз «родныя» зьнешнія інтэрфэйсы ZX Spectrum, такія як DISCiPLE, Beta Disk Interface, ZX Interface 1, ZX Interface 2. Пэрыфэрыя пад дадзенымі інтэрфэйсамі працавала альбо з дапамогаю стандартовых камандаў Sinclair BASIC, альбо пад кіраваньнем DOS-падобных сыстэмаў, напрыклад TR-DOS.
  1. ^ Сергей Баган. Схемотехника и комплектующие элементы компьютера «Байт» (рас.) Spectrum-совместимые компьютеры «Байт» и «Байт-01» Праверана 30 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць