Базыліка Сьвятога Эгідыя
храм у Бардзееве, Славаччына
Базыліка Сьвятога Эгідыя (па-славацку: Bazilika svätého Egídia) — каталіцкі парафіяльны храм у пераважна нэагатычным стылі, закладзены ў пачатку XIII стагодзьдзя пры заснаваньні цыстэрцыянскага кляштару ў Бардзееве (Прэшаўскі край, Славаччына). Знаходзіцца ў паўночнай частцы Ратушнай плошчы гораду Бардзеёў. З 1970 году ўваходзіць у сьпіс нацыянальных помнікаў культуры Славаччыны. 23 лістапада 2000 году папа Рымскі Ян Павал II надаў храму тытул малой базылікі. 2 сьнежня таго ж году базыліка Сьвятога Эгідыя як складовая частка аб’екта «гістарычны цэнтру гораду Бардзеёў» увайшла ў склад Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО.
Базыліка Сьвятога Эгідыя | |
---|---|
Bazilika svätého Egídia* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Славаччына |
Тып | культурны |
Крытэры | iii, iv |
Спасылка | 973 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2000 (24 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Галерэя
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- J. Božová, G.Drobniak, F. Gutek — Kostol sv. Egídia v Bardejove, SAJANCY, Bardejov, 1998, ISBN 80-968069-0-4
- G. Drobniak, Bazilika minor sv. Egídia v Bardejove, Košice, Agentúra SAŠA, 2007
- V. Jankovič, Národné kultúrne pamiatky na Slovensku, Osveta, Martin, 1984
- Slovensko — Kultúra, Obzor, Bratislava, 1980
- Ľ. Hromadová, R. Hriadelová, Bardejov, Tatran, Bratislava, 1977
- A. Frický, Bardejov, kultúrne pamiatky, Východoslovenské vydavateľstvo, Košice, 1976
- Z. Bartošová a kol., Umenie na Slovensku, Slovart, Bratislava, 2007, ISBN 978-80-8085-435-5
- V. Dvořáková a kol., Bardejov — mestská pamiatková rezervácia, Slovenský ústav pamiatkovej starostlivosti, Bratislava, 1991, ISBN 80-85128-41-1
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|