Бажыдар Вукавіч

Сэрбскі першадрукар

Бажыдар Вукавіч (па-сэрбску (кірыліцай): Божидар Вуковић, па-італьянску: Dionisio della Vecchia, па-лацінску: Dionisius a Vetula; к. 1460 — к. 1539) — сэрбскі першадрукар у Чарнагорыі. Заснавальнік друкарні Вукавічаў у Вэнэцыі.

Бажыдар Вукавіч
Божидар Вуковић
Род дзейнасьці друкар
Дата нараджэньня пасьля 1460
Месца нараджэньня Джурычы, Падгорыца
Дата сьмерці к. 1539
Месца сьмерці Вэнэцыянская рэспубліка
Занятак пісьменьнік
Жонка Дэльля Вэк’я
Дзеці Вічэнца Вукавіч

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дата нараджэньня дакладна невядомая, зь ягоных кнігах вядома, што нарадзіўся ён пасьля 1460 року ў Джурычах ля Падгорыцы (сэрб. Божидар Вуковић од Ђурића, Подгоричанин). Ягоная сям’я мела дом у Падгорыцы і некалькі надзелаў зямлі ў ейных ваколіцах, што занатавана ў тым ліку пасьля ягонага ад’езду ў Заходнюю Эўропу — у сямейных уладаньнях засталася жыць Бажыдарава сястра.

У той час гэтая тэрыторыя належала Вэнэцыянскай рэспубліцы, якая валодала тэрыторыямі ўздоўж Адрыятычнага ўзьбярэжжа да паўночнай часткі Альбаніі. Тым ня менш, пашырэньне Асманскай імпэрыі магло змусіць Вукавіча пакінуць Падгорыцу ў пошуках больш бясьпечнага месца пражываньня

Асманы захапілі Падгорыцу ў 1474 року ў часе вайны з Вэнэцыяй. У 1496 року здалася сталіца Зэты(en) Цэціне. Такім чынам, у канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзя Бажыдар са сваім братам Міколам пераехаў у Вэнэцыю, дзе заняўся гандлем. Тут ён далучыўся да праваслаўнай царквы.

Вэнэцыя ў гэты час была адным з цэнтрам кнігадрукаваньня, таму Бажыдар Вукавіч на ўласныя сродкі у 1519 ці 1520 року заснаваў тут друкарню з сэрбскімі літарамі дзеля выданьня літургічных кніг на роднай мове.

Вукавіч ажаніўся са шляхцянкай з роду Дэльля Вэк’я, і пад гэтым прозьвішчам стаў вядомы ў Італіі. Часам ён карыстаўся тытулам ваяводы, нададзеным яму ў 1533 року імпэратарам Карлам V.

Паводле перадсьмяротнага жаданьня ягонае цела было перавезенае на радзіму і пахаванае ў манастыры вострава Старчава на Скадарскім возеры. Ягоную справу пераняў сын Вічэнца Вукавіч, а друкарня ў Вэнэцыі працягвала дзейнічаць яшчэ стагодзьдзе.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Выдавецкая дзейнасьць Бажыдара Вукавіча падзяляецца на два адлеглыя пэрыяды. У 1519—1520 роках ён выдаў «Служэбнік» (1519) і «Псальтыр з пасьляслоўем і часасловам» (1520). Пасьля доўгага перапынку, у 1536—1540, выйшлі яшчэ 5 кніг сэрбскай кірыліцай: «Зборнік» (1536), «Малітоўнік» (1536), «Актоіх пяцігласьнік» (1537), «Месячнік» (1538), «Малітоўны трэбнік» (1539 або 1540). Усе яны заснаваныя на рукапісных сэрбскіх літургічных кнігах ў сэрбскай рэдакцыі царкоўнаславянскае мовы, ужыванай у Сэрбскай Праваслаўнай царкве.

Акрамя выпраўленьня недастачы сэрбскамоўных літургічных кнігаў, Вукавіч намерваўся зрабіць іх меншымі ў памерах і зручнейшымі ў выкарыстаньні. Ягоныя кнігі добра прапрацаваныя, зьмяшчаюць мініятуры і аказалі ўплыў на кнігадрукаваньне ў Баўгарыі, Румыніі і Расеі.

Паводле запавету Бажыдара друкарня перайшла да ягонага сына Вічэнца і дзейнічала да 1597 року. У першай палове XVI стагодзьдзя друкарні зьявіліся і на тэрыторыі Сэрбіі, аднак пад асманскім валадарствам кнігадрукаваньне на гэтых землях перапынілася да XVIII стагодзьдзя.

Літаратура

рэдагаваць
  • Dragoljub Aćimović, Milivoje Đorđević. [books Štamparstvo u Užičkom kraju, 1537—1987: povodom 450 godina Rujanske štamparije]. — Dimitrije Tucović, 1987.
  •  Brajović, Katarina Штампар и Вероника, чудесна повест Божидара Вуковића Подгоричанина / Uljarević, Radomir. — Štampar Makarije Oktoih, 2012.
  •  Pantić, Miroslav XVI vek: Doba humanizma i renesanse // Književnost na tlu Crne Gori i Boke Kotorske od XVI do XVIII veka. — Rastko, 1990.
  •  Vujović, Dimitrije-Dimo Prilozi izučavanju crnogorskog nacionalnog pitanja. — Nikšić: Univerzitetska riječ, 1982.