Багэншпэрк
Замак | |
Багэншпэрк
| |
Краіна | Славенія |
Месцазнаходжаньне | на паўднёвы-захад ад Ліціі |
Каардынаты | 46°1′22″ пн. ш. 14°51′24″ у. д. / 46.02278° пн. ш. 14.85667° у. д.Каардынаты: 46°1′22″ пн. ш. 14°51′24″ у. д. / 46.02278° пн. ш. 14.85667° у. д. |
Архітэктурны стыль | Адраджэньне |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | monument of national significance[d][1] |
Багэншпэрк | |
Багэншпэрк на Вікісховішчы |
Багэншпэрк (па-славенску: Grad Bogenšperk) — замак часоў эпохі Адраджэньне ў Славеніі, які знаходзіцца на ўзгорку каля мястэчка Двор на паўднёвы-захад ад Ліціі.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1511 годзе ў выніку землятрусу крэпасьць сям’і Вагэн (па-славенску: Wagen) побач зь Ліхтэнбэргам была разбурана, і яны пачалі будаўніцтва замку Богэншпэрк. У 1533 годзе замак, згадваецца як уласнасьць сям’і Вагэн, ад якіх атрымаў сваю назву. У 1672 годзе быў набыты вядомым славенскім навукоўцам Янезам Вайкардам Вальвазорам. Вальвазор стварыў багатую бібліятэку і арганізаваў пры замку майстэрню гравіроўкі па медзі. Ён таксама абнавіў замак, паглыбіў калодзеж і пабудаваў капліцу Сьвятой Маці Божай. У 1692 годзе Вальвазор быў вымушаны прадаць замак, пасьля чаго ён некалькі разоў мяняў уладальнікаў. Апошнімі ўладальнікамі (з 1853 году да Другой сусьветнай вайны) былі князі Віндышграц (па-славенску: Windischgraetz), пасьля вайны замак выкарыстоўваўся як вайсковы шпіталь, затым у ім жылі езуіты.
Пачынаючы з 1972 году замак пэрыядычна рэстаўрыруецца. У цяперашні час у замку працуе музэй.
Архітэктура
рэдагавацьЗамак мае характэрную для эпохі Адраджэньня архітэктуру XVI стагодзьдзя. Па чатырох кутах разьмешчаны вежы, дзьве зь якіх (паўднёва-заходняя і паўночна-ўсходняя) маюць круглявую форму, а іншыя дзьве — квадратнае аснову. На паўночным фасадзе разьмешчаны герб Вагэнаў 1558 году і герб Ліхтэнбэргу, на заходнім — Маці Божая ў стылі Франчэска Робы, а на паўднёвым — герб сям’і Гала. Ўнутраная тэрыторыя сплянаваная яшчэ ў часы Вальвазору. На першым паверсе паўднёва-заходняй вежы разьмяшчаецца кабінэт Вальвазору зь невялікай друкарняй.
Галерэя
рэдагаваць-
Усярэдзіне замку
-
Пакой у замку
-
Замок Багэншпэрк летам
-
Капліца ў замку
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Bogenšperk Castle — Slovenia Cultural Profile (анг.)
- Bogenšperk Castle — Architectural Heritage — Slovenia (анг.)
- ^ а б Registry of Cultural Heritage of Slovenia — Ministry of Culture of Slovenia.