Багаяўленская царква (Астрог)
помнік праваслаўнага храмабудаўніцтва ВКЛ у Астрозе
Багаяўленская царква ў Астрозе — помнік праваслаўнага храмабудаўніцтва ВКЛ, гатычны храм з абарончымі рысамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Z._Vogel._Castle_of_Ostroh.jpg/300px-Z._Vogel._Castle_of_Ostroh.jpg)
Гісторыя
рэдагавацьУ 1521 годзе распачатае будаўніцтва мураванага храма архітэктарам меркавана з Кракава.
Архітэктура
рэдагавацьУ архітэктуры Астроскай Богаяўленскай царквы відавочна традыцыя старажытнарускага чатырохстолпнага з трыма апсыдамі і пяцьцю вежамі-купаламі з шаломападобным дахам. Звонку ж адразу кідаюцца ў вочы гатычныя рысы храма: вокны са стральчатым завяршэньнем і магутныя контрфорсы. Царква была збудавана ў фамільным замку віленскім ваяводам і вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім.