Памятная манэта «Багач» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 2 жніўня 2005 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Манэта «Багач», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Багач», 20 рублёў, авэрс

Манэта ўваходзіць у сэрыю Сьвяты і абрады беларусаў.

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «анцыркулэйтэд»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 61 540 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру на тле зжатага поля — выява поўнага кошыка зерня са сьвечкаю і коласам, усё на засланым стале (на срэбранай манэце ў полымі сьвечкі зьмешчаны сынтэтычны крышталь жоўтага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага арнамэнту; долу па колу надпіс: «БАГАЧ».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць