Багатэль
Парк Багатэль (па-француску: Parc de Bagatelle) знаходзіцца на тэрыторыі Булёнскага леса ў Парыжы. Зьяўляецца часткай парыскага Батанічнага саду, нароўні з ацёйскімі цяпліцамі ў тым жа Булёнскім лесе, кветкавым паркам і дэндрарыем школы Брой у Вэнсэнскім лесе.
Парк носіць назву невялікага палаца на сваёй тэрыторыі, пабудаванага ў 1775 г. братам Людовіка XVI на пары са сваёй нявесткай Марыяй-Антуанэтай: — Пабудаваць палац за 2 месяцы? — Што за дробязь! (Une bagatelle!). Заклад ён выйграў за кошт 900 задзейнічаных рабочых, якія працавалі днём і ноччу. Гарадзкі муніцыпалітэт набыў палац Багатэль у 1904 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБагатэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў