Баварскі дыялект

(Перанакіравана з «Баварская мова»)

Бава́рскі дыяле́кт нямецкай мовы або байрыш (па-нямецку: Bairisch, саманазва: Boarisch, старажытнагерманскае: Bairisch) — адзін з самых далёкіх ад стандартнай нямецкай мовы дыялектаў. Вядзе сваё паходжаньне ад мовы, на якой размаўлялі прадстаўнікі баварскага племені, адціснутымі Карлам Вялікім да Дунаю.

Распаўсюджаньне аўстра-баварскага дыялекту.

На баварскім дыялекце размаўляюць жыхары Верхняга Пфальцу, Верхняй і Ніжняй Баварыі, большай часткі Аўстрыі (за выключэньнем Форарльбэргу), Паўднёвага Тыролю і некаторых раёнаў Чэхіі.