Бабушкінскі раён (Валагодзкая вобласьць)

раён у Расеі (Валагодзкая вобласьць)

Ба́бушкінскі раён (па-расейску: Бабушкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца Сяло імя Бабушкіна, які месьціцца за 249 км ад Волагды.

Бабушкінскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сяло імя Бабушкіна[1]
Дата ўтварэньня 15 ліпеня 1929
Насельніцтва
Плошча
  • 7761 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Бабушкінскі раён мяжуе з Выцегорскім, Нікольскім, Тоцемскім і Нюксенскім раёнамі, а таксама з Кастрамской вобласьцю на захадзе. Плошча раёну складае 7760,50 км².

Гісторыя рэдагаваць

Солевыя «падземныя моры», затоеныя ў нетрах зямель па рацэ Лядзеньгі, адкрыліся людзям яшчэ ў XV стагодзьдзі. З тых часоў на чатыры стагодзьдзі праца па солевай здабычы стаў галоўным заняткам мясцовых жыхароў. Пасьля тут паўсталі цэлыя дынастыі старажытнарасейскіх здабытчыкаў солі. Яны апярэдзілі многія прыёмы сьвідравой тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца і сёньня. Паходзіў з такой сям’і здабытчыкаў быў вядомы рэвалюцыянэр Іван Бабушкін, у гонар якога пасьля 1917 году было перайменаванае старадаўняе сяло Лядзенскае.

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 11 812 чалавек.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Бабушкінскі раён (Валагодзкая вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў