Бабруйскі тралейбус
Тралейбусны рух у Бабруйску быў распачаты 30 жніўня 1978.
Сёлета тралейбусныя перавозкі ажыцьцяўляюцца УКПП «Бабруйская тралейбусная ўправа». Агульная плошча, якую займае прадпрыемства — 9,6053 га. Вытворчыя магутнасьці дэпо — на 50 рамонтных месцаў тралейбусаў. У цяперашні час працягласьць тралейбусных лініяў складае 40,7 км.
Сярод прадпрыемстваў гарэлектратранспарту Рэспублікі Беларусь УКПП БТУ на працягу шматлікіх гадоў займае адно з кіроўных месцаў па сваіх тэхніка-эканамічных паказчыках.
Гісторыя
рэдагавацьМаршруты
рэдагавацьУ горадзе працуюць 3 маршруты[1]:
- Маршрут №1 «Белшына – вул. Дзяржынскага»
- Маршрут №2 «вул. Сікорскага – ст. Бабруйск»
- Маршрут №3 «вул. Сікорскага – рынак "Яловікі"»
Рухомы склад
рэдагавацьНа балянсе дэпо знаходзіцца 64 тралейбусы[1]:
- ЗІУ-682В0В – 1 адзінка
- ЗІУ-682Г (і яго мадыфікацыі) – 37 адзінак
- АКСМ-101 – 8 адзінак
- АКСМ-201 – 9 адзінак
- АКСМ-20101 – 6 адзінак
- АКСМ-321 - 2 адзінкі
- АКСМ-333 - 1 адзінка
Далягляды
рэдагавацьУ 2007 падрыхтаваная праектна-каштарысная дакумэнтацыя для ўключэньня ў інвэстыцыйную праграму на 2008 год будаўніцтва маршруту тралейбуснага руху па вуліцах Ульянаўская-Гагарына ад вуліцы Арджанікідзэ да вуліцы Менскай.
У 2009-2010 плянуецца ўлучыць у інвэстыцыйную праграму будаўніцтва колавага маршруту ад чыгуначнага вакзалу па вуліцах Станцыйнай-Крылова з выхадам на вуліцу Менская. Таксама да 2010 плянуецца вырабіць праектна-каштарысную дакумэнтацыю і пачаць будаўніцтва тралейбуснага маршруту па вуліцах Станцыйная-Маркса-Аранжарэйная-Бахарава-завулку першаму Бахарава[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://web.archive.org/web/20080213041816/http://bytrans.net/troll/rb/bobruisk.html
- ^ Цитаты из программы социально-экономического развития Бобруйска на 2006-2010 годы // Весь Бобруйск. — 24/11/06