АКСМ-101
тралейбус „Белкамунмашу“ (Беларусь)
АКСМ-101 — двухвосевы тралейбус вытворчасьці менскага заводу «Белкамунмаш» з рэастатна-кантактарнай сыстэмай кіраваньня пускам цягавым рухавіком. Зьяўляецца наступнай распрацоўкай тралейбуса АКСМ-100. Тралейбусы маюць рамную канструкцыю з адкрытага профілю (швэлера). У адрозьненьне ад свайго папярэдніка АКСМ-100 ва ўсіх АКСМ-101 пуска-тармазныя і шунтовыя супрацівы і групавы рэастатны кантралёр усталяваныя на даху, а кампаноўка прыведзена да адзінага стандарту (пнэўматычны прывад дзьвярэй, разьмяшчэньне кабіны кіроўцы зьяўляецца копіяй ЗІУ-682Г00).
Мадыфікацыі
рэдагавацьВыпускалася некалькі мадыфікацыяў:
- АКСМ-101 выпускалася ў 1994—1997 гадах. Для сілкаваньня нізкавольтных ланцугоў выкарыстоўваецца дапаможны рухавік-генэратар.
- АКСМ-101А — выпускалася ў 1996—1999 гадах. Пярэдні мост звычайны.
- АКСМ-101М — выпускалася ў 1996—2002 гадах. Ужыты пярэдні мост «СУПЭРМАЗ», зьменена мацаваньне цягавага рухавіка.
- АКСМ-101ПС — выпускалася ў 1997—2003 гадах. Адрозьненьне ад мадэлі 101М — для сілкаваньня нізкавольтных ланцугоў замест дапаможнага рухавік-генэратару выкарыстоўваецца статычны пераўтваральнік на 24В. У адрозьненьне ад іншых АКСМ 101 у ПС квадратныя фары, як у БКМ 201.