Баброўшчына (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Бабро́ўшчына (лацінка: Babroŭščyna) — вёска ў Беларусі, ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.

Гісторыя

рэдагаваць

У канцы XVIII стагодзьдзя вядомая як дзяржаўная ўласнасьць у Гарадоцкім павеце Полацкай губэрні Расейскай імпэрыі. У першай палове XIX стагодзьдзя ўваходзіла ў склад маёнтка Мошнікі Селішчанскага староства, у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў складзе Селішчанскай воласьці Гарадоцкага павета Віцебскай губэрні. З 15 лютага 1923 году Баброўшчына ў Гарадоцкай воласьці Віцебскай губэрні. З 20 жніўня 1924 году вёска ў Іванаўскім (з 1919 году — Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-я гады ў Баброўшчыне быў створаны калгас «Чырвоная Баброўшчына». Станам на 1999 год вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Іванаўка». З 1997 году, у сувязі са скасаваньнем Пралетарскага сельсавета, вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1785 год — 65 рэвізскіх душ, 6 двароў;
  • 1839 год — 66 рэвізскіх душ;
  • 1905 год — 168 жыхароў, 21 двор;
  • 1924 год — 124 жыхары, 24 двары, на аднайменным хутары — 23 жыхары, 3 двары;
  • 1959 год — 82 жыхары;
  • 1970 год — 57 жыхароў;
  • на 1 студзеня 2002 г. — 18 жыхароў, 11 двароў.