Бабровічы (Магілёўскі раён)

вёска ў Княжыцкім сельсавеце Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Бабро́вічы (лацінка: Babrovičy) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Разьмешчана за 14 км на паўночны захад ад Магілёва й чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па шашы Менск — Магілёў, якая праходзіць побач зь вёскай.сторыя

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Згадваецца ў 1642 годзе як фальварак Бабровец (іначай — Папоўка) у складзе маёнтка Сенькава ў Варшанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 годзе сяло ў Варшанскім павеце, шляхецкая ўласнасьць. У 1681 годзе вёска Бабровічы на падставе фундушу разам зь вёскамі Лубнішча й Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства й перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштару.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1785 годзе ў складзе маёнтка Галоўчына Магілёўскага павета, уласнасьць памешчыка. Паводле перапісу 1897 году ў Княжыцкай воласьці Магілёўскага павета. Побач была аднайменная сядзіба.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай I зьезда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 году ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1930 годзе арґанізаваны калгас «13-ы зьезд партыі».

У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 27 чэрвеня 1944 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтар — в. Нікіцінічы). Разьмяшчаліся майстэрні, сьвінагадоўчая фэрма, зернедрабільня.

Плянаваньне

рэдагаваць

Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.