Бабровыя войны
Бабровыя войны, альбо Француска-Іракескія войны — няспынная пасьлядоўнасьць канфліктаў, акія адбываліся паміж 1640 і 1701 гадамі ў заходняй частцы Паўночнай Амэрыкі паміж канфэдэрацыяй іракезаў і саюзнымі з Францыяй суседнімі плямёнамі. Іракезы спрабавалі пашырыць сваі тэрыторыі захопліваючы землі суседзяў — у першую чаргу індзейцаў алгонкін, — каб выступаць у якасьці пасрэдніка ў гандлі пушнінай паміж французамі і прымітыўнымі заходнімі плямёнамі.
Войны мелі брутальны характар з абодвух бакоў і адносяцца да самых крывавых канфліктаў у гісторыі Паўночнай Амэрыкі. Экспансія іракезаў пад кіраўніцтвам племені магаўкаў і гвалтоўнае выцясьненьне больш слабых плямёнаў зь іх тэрыторыяў значна зьмяніла геаграфію плямён ва ўсёй Паўднёвай Амэрыцы.
Канфлікты пачаліся прыкладна ў 1640 годзе і скончыліся Вялікім Мірам у 1701 годзе.
Сярод плямён, якіх закрануў канфлікт былі сярод іншых шаўні, дэлавар і дакота.
Пасьля страты сваіх нідэрляндзкіх саюзьнікаў рашучасьць працягваць экспансію ў іракезаў зьнікла.