Аўтамабільныя дарогі Азэрбайджану
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Аўтамабільныя дарогі Азэрбайджану — сетка аўтамабільных дарог на тэрыторыі Азэрбайджану, якая аб’ядноўвае паміж сабой населеныя пункты і асобныя аб’екты і прызначана для руху транспартных сродкаў, перавозу пасажыраў і грузаў.
Гісторыя
рэдагавацьСваё разьвіцьцё дарожная сетка ў Азэрбайджане, пачалася зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя будаўніцтвам гужавых брукаваных дарог, большая частка дарожнай сеткі была засяроджаная ў межах Бакінскай губэрні, і прызначалася для палягчэньня транспартаваньня нафты і нафтапрадуктаў, перавозілі на арбах, караванным мэтадам. Тады ж, у 1850 годзе была пабудавана першая шашэйная дарога ў Лізаветпольскай губэрні паблізу пасёлку Абдаляр. У 1860 годзе пабудавана шаша Еўлах — Шуша — Нахічавань — Эрывань. Большая частка аўтагужавых дарог на пачатак XX стагодзьдзя былі грунтавымі, толькі 209 км мелі цьвёрдае пакрыцьцё. Асноўным відам перамяшчэньня па конных дарогах былі легкавыя рамізьнікі — фаэтоны.
У цяперашняе час
рэдагавацьАгульная працягласць: 59 141 км. Зь іх 29 210 км зь цьвёрдым пакрыцьцём. Дэпартамэнтам «Yolnəqliyyatservis» Міністэрства транспарту Азэрбайджану, эксплюатуецца і абслугоўваецца 22 134 км магістральных дарог краіны. Зь іх 1684 км складаюць міжнародныя магістралі, 2669 — стратэгічна важныя, 13 тыс. км — мясцовай важнасьці, 1,5 км — на тэрыторыі Баку, 3,3 тыс. км — на тэрыторыі рэгіёнаў. Агульная колькасьць мастоў на тэрыторыі краіны складае 1201.
Глядзіце таксама
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |