Аўстралійская пліта
Інда-Аўстралійская пліта — літасфэрная пліта, якая складаецца з кантынэнта Аўстраліі, і акіяна вакол яго, распасьціраецца на паўночным захадзе да Індыйскага субкантынэнту й прылеглых водаў. Нядаўнія дасьледаваньні дапускаюць, што Інда-Аўстралійская пліта можа знаходзіцца ў працэсе разлому на дзьве асобныя пліты пад узьдзеяньнем напругі, выкліканай сутыкненьнем Інда-Аўстралійскай пліты з Эўразійскай уздоўж Гімалаяў. Гэтыя дзьве субпліты звычайна завуць Індыйскай і Аўстралійскай плітамі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |