Ашэр Кушнір
Раў А́шэр Кушні́р (па-расейску: Ашер Кушнир; нар. 1956, Чарнаўцы, Украінская ССР, СССР) — ізраільскі расейскамоўны рабін артадаксальнага напрамку, аўтар кніг і аўдыё-відэазаняткаў па выхаваньні дзяцей і сямейных стасунках(en).
Ашэр Кушнір | |
Ашер Кушнир | |
Раў Ашэр Кушнір | |
Род дзейнасьці | рабін |
---|---|
Дата нараджэньня | 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэньня | Чарнаўцы, Украінская ССР |
Грамадзянства | Ізраіль |
Занятак | рабін |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кушнір.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПа прафэсіі фізык, працаваў у акадэммястэчку ў Новасыбірску. У 1983 року эміграваў у Ізраіль, адслужыў у ізраільскім войску, працаваў па спэцыяльнасьці «малекулярная фізыка» ў інстытуце Вайцмана.
Рэлігійную адукацыю атрымаў у ешывах «Ор Самэях(en)» і «Мір(en)».
Жыве ў прадмесьці Ерусаліму Баіт Вэган. Мае 6 дзяцей.
Дзейнасьць
рэдагавацьЗ 1990-х выкладаў юдаізм у Ерусалімскім тэхналягічным коледжы(en).
Сузаснавальнік і кіраўнік ізраільскай арганізацыі эмігрантаў з постсавецкай прасторы Талдот Ешурун(ru).
Раў Ашэр Кушнір — аўтар мноства аўдыёлекцыяў, сэмінараў, відэаканфэрэнцыяў, радыё- і тэлеперадачаў, кніг па праблематыцы сямейнага жыцьця, выхаваньні дзяцей, асновах юдэйскага сьветапогляду. Выступае ў Ізраілі, Аўстрыі, Нямеччыне, Расеі, Украіне, ЗША й інш.
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн «За заслугі па адраджэньні духоўнасьці ва Ўкраіне» патрыярха Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Філярэта (2009)