Ацэтальдэгід
Ацэтальдэгід — арганічнае спалучэньне класы альдэгідаў. Хімічная формула — CH3CHO. Ацэтальдэгід зьяўляецца высокарэактыўнай лёгкаўзгаральнай вадкасьцю з моцным фруктовым пахам. Тэмпература плаўленьня -123.5 °C, тэмпэратура кіпеньня 21 °C. Ацэтальдэгід утвараецца натуральным чынам у сьпелых фруктах, каве і сьвежым хлебе. Ацэтальдэгіды таксама ўтвараюцца расьлінамі, што зьяўляецца часкай іх нармальнага мэтабалізму.
У пячонцы фермент алкаголь-дэгідрагеназа ператварае этанол у ацэтальдэгід, які затым ператвараецца ў небясьпечную воцатавую кіслату ацэтальдэгідам дэгідрагеназа. Ацэтальдэгід мае значна большую таксічнасьць чым этанол і вызывае ў арганізьме абстынэнтны сындром.
Тры малекулы ацэтальдэгіда могуць утвараць цыклічны паральдэгід.
Атрымаць ацэтальдэгід можна з дапамогай рэакцыі Кучарава альбо рэакцыі Цішчанка.