Асіпоўка (рака)
рака ў Беларусі
Рака | |
Асіпоўка | |
Выток | Лукаўскае вадасховішча |
Вусьце | Мухавец |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 38 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,5 м³/с |
Плошча басэйну | 534 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 534 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).
Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусьце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёну. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.
Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У высокай плыні да вёскі Чарняны праходзіць празь лясны масіў. Ніжэй за вёску Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 42
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 42