Асовіна

рака ў Беларусі

Асо́віна — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня каля 6 км.

Рака
Асовіна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Улесьсе
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 6 км

Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад, вусьце за 4 км на ўсход ад вёскі Ўлесьсе. Ад вытоку 0,7 км каналізаванага рэчышча. Цячэ праз забалочаны лес на паўночна-заходняй ускраіне Бярэзінскага біясфэрнага запаведніку[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 43

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 43