Асноўнае галасаваньне з адным пераможцам
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Асноўнае галасаваньне з адным пераможцам — сыстэма галасаваньня, пры якой галасуючыя абіраюць аднаго кандыдата, і кандыдат з найбольшай колькасьцю галасоў перамагае. Аналягічная сыстэма, але зь некалькімі пераможцамі клічыцца мажарытарнае галасаваньне блокам.
Гэта адна з самых простых сыстэмаў галасаваньня. Яе выкарыстаньне пачынаецца яшчэ ў Сярэднявеччы на выбарах парлямэнту Анґельшчыны. У асноўным яна распаўсюджана па былых калёніях Брытанскай імпэрыі. Для выбараў заканадаўчай улады гэтая сыстэма выкарыстоўваецца прыкладна ў траціне крайін сусьвету.
Апіс сыстэмы
рэдагавацьУ сыстэме асноўнага галасаваньня з адным пераможцам перамагае толькі адзін кандыдат, а выбарнік патрэбен прагаласаваць за аднаго і толькі за аднаго кандыдата. Для перамогі не патрэбная абсалютная большасьць (50 %+1) галасоў, патрэбна толькі найбольшая колькасьць сярод усіх удзельнікаў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |