Аснач, або бурлак у строгім сэнсе гэтага слова — прафэсія, якая існавала ў Расейскай імпэрыі і ў раньні пэрыяд СССР. Асначом або бурлаком менаваўся працоўны, які ўваходзіў у сябрыню, якая цягнула на ліне судна супраць плыні ракі. У шырокім сэнсе слова бурлацтва як зьява ў рознай форме, пад тымі ці іншымі назвамі існавала аж да сярэдзіны XX стагоддзя ў шматлікіх краінах, у месцах, дзе тып глебы або характар берагавой лініі ня дазваляў ці ўскладняў выкарыстаньне жывёльнай цяглавай сілы.

Карціна мастака Ільлі Рэпіна «Асначы на Волзе»

Гісторыя тэрміна

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі расейскія энцыкляпэдыі давалі тэрміну «аснач» іншае азначэньне. «Аснач — селянін, які сыходзіў на заробкі, пераважна на рачныя суда». У абавязкі суднарабочых уваходзіў увесь комплекс прац зьвязаных з абслугоўваньнем судна і грузу. У наш час тэрмін «аснач» выкарыстоўваецца ў вузейшым значэньні.

Таксама словам «аснач» у Бэсарабіі ў XIX стагодзьдзі абазначаліся халастыя і бязьдзетныя ўдаўцы, якія жывуць асобнай гаспадаркай і выдзяляліся ў рэвіскіх казках як асобная катэгорыя падатных саслоўяў.